SPA-цэнтр (ад лац. "Sanus per Aquam", або "Sаnitas pro Aqua"- "здароўе з дапамогай вады" ці "здароўе праз ваду") - гэта цэнтр, у якім праводзяцца працэдуры на тэрмальных і мінеральных водах (калі яны размешчаны недалёка ад крыніцы) або на вадаправоднай вычышчанай вадзе з ужываннем карысных дабавак, у якасці якіх могуць выкарыстоўвацца марскія водарасці і солі, лячэбныя гразі і лекавыя расліны.
SPA-працэдуры накіраваныя на аздараўленне і рэлаксацыю ўсяго арганізма ў цэлым. Уздзейнічаючы праз скурнае покрыва, SPA-кампаненты актывізуюць працэсы абмену рэчываў, паляпшаюць кровазварот, выводзяць таксіны і шлакі з арганізма і паляпшаюць агульнае самаадчуванне. Пасля працэдур скура становіцца незвычайна мяккая і пругкая, набывае тонус і насычаецца жыццёвай энергіяй.