IX Біг-Міні-фестываль вулічнага мастацтва (26 - 28 ліпеня 2019 году)
Цэнтр вуліцы Савецкай горада Гродна чарговы раз будзе аддадзены яе вялікасці музыцы. На шматлікіх пляцоўках будуць прадстаўлены музыканты розных жанраў і стылявых прыхільнасцей. Музыка, танцы, тэатр, скульптуры – усё ў непасрэднай блізкасці да гледача. Тут магчыма ўсё: тэатр без куліс і ўсё навідавоку ў гледача, танец спускаецца да аўдыторыі і яны яднаюцца, скульптуры ажываюць і кожны можа адчуць сябе часткай вялікі, раскутай і вольнай сем'і вулічнага мастацтва.
Месца: г. Гродна, вул. Савецкая
Час: 17:30 26 ліпеня 2019 г. - 17:30 28 ліпеня 2019 г.