Таксафон

Таксафон - тэлефонны апарат агульнага карыстання. Таксафоны прадастаўляюць паслугі мясцовай, міжгародняй і міжнароднай тэлефоннай сувязі, а таксама выхад на сетку аператараў мабільнай сувязі.
У цяперашні час таксафоны працуюць у асноўным па спецыяльных картах перадаплаты - тэлефонных картах. У Беларусі выкарыстоўваюцца тэлефонныя карты на 30, 60, 120, 360, 480 тарыфных адзінак. У залежнасці ад віду сувязі (міжгародняя, міжнародная, званок на мабільны) з тэлефонных карт спісваецца пэўная колькасць тарыфных адзінак.
Тэлефонныя карты можна набыць у паштовых аддзяленнях і газетных кіёсках (кіёсках «Белсаюздрук»), а таксама ў пунктах калектыўнага карыстання «Белтэлекам».
Некаторыя таксафоны падтрымліваюць паслугу званка за кошт выкліканага абанента. Паслуга даступная пры мясцовым ці міжгароднім званку. Для замовы размовы неабходна набраць код «8-11». Аператар «Белтэлекам» папярэджвае выкліканага абанента аб аплаце ўваходнага званка і, калі абанент пацвярджае сваю згоду, ажыццяўляе злучэнне.
Экстраныя службы - 101 (МНС), 102 (міліцыя), 103 (хуткая медыцынская дапамога), 104 (аварыйная «Мінгазу»), 112 (адзіны тэлефон экстранай дапамогі) - выклікаюцца з таксафонаў бясплатна.

Падпіска на спецпрапановы

Мы ў Кантакце

Далучыцца

Мы ў Інстаграм

Далучыцца

Мы ў Facebook

Далучыцца

Мы на Аднакласніках

Далучыцца