МТС

МТС - аператар сотавай сувязі ў Рэспубліцы Беларусь. Прадастаўляе паслугі мабільнай сувязі стандартаў GSM 900/1800 і UMTS 2100.

Сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Мабільныя Тэлесістэмы» (МТС) зарэгістравана ў МУС Рэспублікі Беларусь 4 красавіка 2002 г.

Заснавальнікамі кампаніі з'яўляюцца:

  • з беларускага боку — РУП «Белтэлекам»
  • з расійскага боку — Адкрытае акцыянернае таварыства «Мабільныя Тэлесістэмы»

Якасць сувязі МТС адпавядае ліцэнзійным патрабаванням і тэхнічным параметрам адзнакі якасці паслуг мабільнай сувязі.

МТС прапануе сваім кліентам наступныя паслугі:

  • паслугі галасавой сувязі,
  • міжнародны доступ і роўмінг,
  • MMS (абмен мультымедыйнымі паведамленнямі (гукі, відэа, фота, малюначкі, мелодыі) з іншымі абанентамі,
  • SMS (абмен тэкставымі паведамленнямі з іншымі абанентамі),
  • відэазванкі,
  • SMS-Extra (пакет SMS-сэрвісаў, які прадстаўляе абаненту дадатковыя магчымасці пры карыстанні SMS)
  • тэрміновы безліміт (пры занясенні вызначанай сумы грошай у суткі Вы атрымліваеце магчымасць рабіць неабмежаваны лік бясплатных званкоў у межах найбуйнай у Беларусі сотавай сеткі)
  • МТС-Інфа (забаўляльныя і інфармацыйныя сэрвісы ў меню мабільнага тэлефона)
  • МТС-Эфір (самыя свежыя і цікавыя навіны, самыя папулярныя і любімыя мелодыі, удзел у гульнях і віктарынах)
  • тонінг (Вы можаце замяніць доўгія гудкі мелодыяй, прывітаннем ці іншымі гукавымі сігналамі)
  • малюначкі, мелодыі, відэа,
  • Інтэрнэт-Памочнік (кіраванне рахункам і паслугамі праз Інтэрнэт)
  • Мабільны Памочнік (кіраванне рахункам і паслугамі з мабільнага тэлефона)
  • USSD-партал МТС (Вы можаце самастойна здзяйсняць мноства аперацый без неабходнасці візіту ў Цэнтр абслугоўвання абанентаў ці званка ў Кантактны цэнтр)
  • USSD-расклад транспарту (сэрвіс дазволіць атрымаць інфармацыю пра час да прыбыцця грамадскага транспарту на прыпыначны пункт)
  • мабільны Інтэрнет (для таго каб скарыстацца сувяззю 3G МТС, вам неабходзен USB-мадэм ці мабільны тэлефон з падтрымкай UMTS і стандартаў HSPA ці навейшай HSPA+, якія можна набыць у салонах сувязі МТС)
  • SMS-банкінг (дазваляе зарэгістраваным карыстальнікам з дапамогай мабільнага тэлефона кіраваць сваім карт-рахункам, атрымліваць інфармацыю пра астатак сродкаў і здзяйсняць шырокі спектр аперацый, у тым ліку ў аплату паслуг)
  • і вялікая колькасць паслуг інфармацыйнага і забаўляльнага характару

Вы можаце падлучыцца да сеткі МТС, звярнуўшыся ў любой з Цэнтраў абслугоўвання, салонаў, прадстаўнікоў МТС, размешчаных па ўсёй краіне, дзе спецыялісты акажуць Вам любую дапамогу:

  • распавядуць пра поўны спектр прапанаваных паслуг, дадуць падрабязныя кансультацыі па класе і функцыям прапанаваных сотавых тэлефонаў;
  • дапамогуць абраць тарыфны план і аформіць дамову на паслугі сувязі;
  • прадэманструюць магчымасці дадатковых паслуг;
  • дапамогуць падключыць новую паслугу, высвятліць пытанні налічэнняў і выдаткоўвання сродкаў на сваіх асабовых рахунках, атрымаць раздрукоўку дэталізаванага рахунку;
  • дапамогуць зрабіць авансавы плацёж.

Нумары даведкава-інфармацыйнай службы МТС:

  • 0890. *777 выклік (з мабільнага тэлефона ў сетцы МТС);
  • +375 17 237-98-98
  • Факс: (+375 17) 237-98-89
  • Падпіска на спецпрапановы

    Мы ў Кантакце

    Далучыцца

    Мы ў Інстаграм

    Далучыцца

    Мы ў Facebook

    Далучыцца

    Мы на Аднакласніках

    Далучыцца