Курортны збор - Нацыянальны парк Нарачанскі

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
29.10.1999 № 636 (у рэд. Указаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30.08.2002 N 470, ад 06.08.2010 N 406, ад 13.08.2010 N 422, ад 30.09.2011 N 439)

Аб устанаўленні кампенсацыйных выплат, якiя бяруцца з асоб, якія прыбываюць у санаторна-курортныя, аздараўленчыя арганізацыі, турысцка-аздараўленчыя комплексы (базы) і зоны адпачынку, размешчаныя на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Нарачанскі». У мэтах захавання ўнікальных прыродных комплексаў, забеспячэння больш поўнага фінансавання прыродаахоўных мерапрыемстваў.

  1. Устанавіць, што з 1 студзеня 2000 г. з асоб, якія прыбываюць на санаторна-курортнае лячэнне, аздараўленне і адпачынак у санаторна-курортныя, аздараўленчыя арганізацыі, турысцка-аздараўленчыя комплексы (базы) і ў зоны адпачынку, размешчаныя на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Нарачанскі», бяруцца кампенсацыйныя выплаты наўзамен курортнага збору з унясеннем атрыманых сум на адпаведны рахунак гэтага парка для правядзення прыродаахоўных мерапрыемстваў. (У рэд. Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 06.08.2010 N 406) (гл. тэкст у папярэдняй рэдакцыі)
       Адзначаныя кампенсацыйныя выплаты ўстанаўлiваюцца:
    • для асоб (акрамя замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія часова знаходзяцца або часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь), якія прыбываюць у санаторна-курортныя, аздараўленчыя арганізацыі, турысцка-аздараўленчыя комплексы (базы), - ў памеры 1/24 базавай велічыні за кожны дзень санаторна-курортнага лячэння, аздараўлення або адпачынку,
    • для прыбываючых на адпачынак без пуцёвак або курсовак - ў памеры 1/10 базавай велічыні за кожны дзень знаходжання ў рэкрэацыйнай зоне або зоне рэгуляванага выкарыстання Нацыянальнага парку; (у рэд. Указаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30.08.2002 N 470, ад 06.08.2010 N 406, ад 13.08.2010 N 422) (гл. тэкст у папярэдняй рэдакцыі)
    • для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія часова знаходзяцца або часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, - у замежнай валюце ў суме, эквівалентнай 1 даляра ЗША па афіцыйным курсе Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на дзень плацяжу, за кожны дзень знаходжання ў санаторна-курортнай , аздараўленчай арганізацыі, турысцка-аздараўленчых комплексах (базах), у рэкрэацыйнай зоне або зоне рэгуляванага выкарыстання Нацыянальнага парка. (у рэд. Указаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 06.08.2010 N 406, ад 13.08.2010 N 422) (гл. тэкст у папярэдняй рэдакцыі)
    Парадак выплаты фізічнымі асобамі кампенсацыйных выплат, названых у гэтым пункце, вызначаецца Упраўленнем справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. (Частка трэцяя п. 1 ўведзена Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 06.08.2010 N 406)   
  2. Не спаганяць кампенсацыйныя выплаты, прадугледжаныя ў пункце 1 гэтага Указа:
    • з асоб, пералічаных у пунктах 1, 3 - 9 артыкула 12 Закона Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 года «Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2007 года, N 147, 2/1336), што накіроўваюцца на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне бясплатна;
    • з непаўналетніх асоб і асоб, якія атрымліваюць агульную сярэднюю, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую або адукацыю пасля ВНУ ў дзённай форме атрымання адукацыі; (у рэд. Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30.09.2011 N 439) (гл. тэкст у папярэдняй рэдакцыі)
    • з асоб, якія з'яўляюцца атрымливаюць пенсію па ўзросту (рэзідэнты і нерэзідэнты Рэспублікі Беларусь);
    • з грамадзян, якія пастаянна пражываюць або маюць ва ўласнасці, пажыццёвым спадчынным валоданні, часовым карыстанні, на праве арэнды зямельныя ўчасткі, ва ўласнасці іншую нерухомую маёмасць на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Нарачанскі». (п. 2 у рэд. Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 06.08.2010 N 406) (гл. тэкст у папярэдняй рэдакцыі)

Падпіска на спецпрапановы

Мы ў Кантакце

Далучыцца

Мы ў Інстаграм

Далучыцца

Мы ў Facebook

Далучыцца

Мы на Аднакласніках

Далучыцца