Навіны гасцініцы : Рэспубліканская акцыя «Вандруй. Адчуй. Натхняйся» ў Нацыянальным парку «Прыпяцкі»

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень44Люты49Сакавiк36Красавiк36

26-Мая-2023

гасцінiчны комплекс Над Прыпяццю

Рэспубліканская акцыя «Вандруй. Адчуй. Натхняйся» ў Нацыянальным парку «Прыпяцкі»

Нацыянальны парк «Прыпяцкі» у рамках рэспубліканскай акцыі «Вандруй. Адчуй. Натхняйся» запрашае 8 чэрвеня усіх жадаючых наведаць бясплатныя экскурсіі! Гэта ўнікальная магчымасць пазнаёміцца з прыродай і славутасцямі Палескага краю.

Акцыя «Вандруй. Адчуй. Натхняйся» накіравана на папулярызацыю ўнутранага турызму. У ёй прымуць удзел больш за 500 турыстычных аб'ектаў, сярод якіх: аграэкасядзібы, установы культуры, адукацыі, аб'екты харчавання і пражывання, санаторна-курортныя ўстановы, турыстычныя комплексы, экалагічныя паркі, заказнікі, мастацкія і карцінныя галерэі, вытворчыя прадпрыемствы, спартыўныя ўстановы.

Нацыянальны парк «Прыпяцкі» таксама адкрые свае вароты для турыстаў. Вы зможаце наведаць:

  • «Музей прыроды» – аг. Ляскавічы, вул. Камсамольская, 26 – 09:00, 10:00, 11:00, 13:00, 15:00;
  • «Музей прыроды» – г. Тураў, вул. Ленінская, 127 – 09:00, 11:00, 13:00, 15:00, 16:00;
  • «Музей пад адкрытым небам» – аг. Ляскавічы, вул. Аляксанды Глушкі, 5 – 10:00, 12:00, 14:00, 16:00.

    Бясплатныя дэгустацыі будуць прадстаўлены ў:

  • Рэстаран «Над Прыпяццю» – аг. Ляскавічы, вул. Аляксандры Глушко, 5А – з 12:00 да 13:00;
  • Кафэ «Дом палешуку» – аг. Ляскавічы, вул. Аляксандры Глушко, 5А – з 12:00 да 13:00.

Акрамя дэгустацый, госці змогуць пазнаёміцца з рэцэптамі і тэхналогіямі прыгатавання страў, са спосабамі іх падачы. Не выпусці свой шанец!


Усе навіны партала

Падпіска на спецпрапановы

Мы ў Кантакце

Далучыцца

Мы ў Інстаграм

Далучыцца

Мы ў Facebook

Далучыцца

Мы на Аднакласніках

Далучыцца