Навіны гасцініцы : Праграма масленічных гулянняў у Строчыцах

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень44Люты49Сакавiк36Красавiк27

19-Студзеня-2020

Экскурсія Строчыцы

Праграма масленічных гулянняў у Строчыцах

Беларускі экскурсійны інтэрнэт-партал Ekskursii.by запрашае Вас адсвяткаваць масленіцу ў «Строчыцах» 29 лютага 2020 года. Гэта масавае культурнае мерапрыемства з гульнямі, забавамі, прызамі і майстар-класамі - сумаваць не прыйдзецца!

Масленіца — старажытнае славянскае свята, якое сімвалізуе провады зімы і радаснае чаканне вясны. У гэты час праводзяць масавыя катанні з горак, танцы, народныя спевы, разводзяць вогнішчы. Таксама асноўнай традыцыяй лічыцца спальванне масленічнага чучала на вогнішчы. Гэта сімвалізуе сыход абрыдлай зімы.
У праграме мерапрыемства 29 лютага:

  • масленічны слуп з прызамі;
  • самая вялікая «Марэна» у наваколлі Мінска;
  • выступы вядомых фальклорных калектываў;
  • масленічныя гульні і забавы для дзяцей і дарослых;
  • правядзенне розных майстар-класаў для дарослых і дзяцей.

А яшчэ ў лютым-сакавіку 2020 года музей народнай архітэктуры і побыту «Строчыцы» запрашае на цікавы адпачынак у маляўнічым акружэнні музея пад адкрытым небам, дзе ахвотнікі змогуць прыняць удзел у інтэрактыўных праграмах «Гуляем Масленку» і «Святы Аўлас на бліны лас».

Музей можна наведаць у рамках экскурсіі «Строчыцы» - музей народнай архітэктуры і побыту.

Браніраваць   Экскурсія Строчыцы (падрабязнасці)
Падзяліцеся навінай з сябрамі
Усе навіны партала

Падпіска на спецпрапановы

Мы ў Кантакце

Далучыцца

Мы ў Інстаграм

Далучыцца

Мы ў Facebook

Далучыцца

Мы на Аднакласніках

Далучыцца