Навіны гасцініцы : Першая лыжня ў Белавежскай пушчы

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень44Люты49Сакавiк36Красавiк36

09-Студзеня-2017

гасцінiчны комплекс Каменюкі

Першая лыжня ў Белавежскай пушчы

Гасцінiчны комплекс Каменюкі Брэсцкая вобласць паведамляе:
Для тых хто хоча адчуць сябе шчаслівым, бадзёрым і адпачыўшым Нацыянальны парк Белавежская пушча падрыхтаваў падарунак у выглядзе іскрыстага і пухнатага снегу: на тэрыторыі парка праклалі першую лыжню!

Палюбавацца прыгажосцю зімовага лесу запрашае Нацыянальны парк «Белавежская пушча». Для гэтага спецыяльна праклалі першую лыжню працягласцю ў 6 км, якая размешчана ў паўднёвай частцы парку і ўяўляе сабой экалагічную сцежку.
Лыжню праклалі па грунтавай дарозе з нязначнымі паніжэннямі і падвышэннямі рэльефу сярод яловых, чорнаальховых і хваёвых лясоў з чаргаваннем адкрытых поймаў ракі, палян, закінутых садоў і балот. Упрыгожваннем маршруту стануць невялікія штучныя азёры, якія былі створаныя на пачатку 70-х гадоў мінулага стагоддзя для падтрымання гідралагічнага рэжыму на тэрыторыі парку.

Калі Вам пашчасціць - Вы зможаце сустрэць альбо ўбачыць сляды аленяў, дзікоў, казуль і іншых насельнікаў Белавежскай пушчы.

Больш падрабязна азнаёміцца з нумарным фондам, наяўнасцю месцаў і коштам пракату лыжаў у гасцінічным комплексе Вы можаце на яго старонцы.


Усе навіны партала

Падпіска на спецпрапановы

Мы ў Кантакце

Далучыцца

Мы ў Інстаграм

Далучыцца

Мы ў Facebook

Далучыцца

Мы на Аднакласніках

Далучыцца