Мабільны інтэрнэт - тэхналогія для падключэння да сеткі інтэрнэт пры дапамозе прылады мабільнай сувязі.
Праца мабільнага інтэрнэту заснавана на тэхналогіях перадачы дадзеных - GPRS/EDGE (2G) або UMTS/HSPA/HSPA+ (3G). У апошні час распаўсюджванне набывае тэхналогія LTE (4G). Паслуга Мабільны інтэрнэт дазваляе выходзіць у Інтэрнэт пры дапамозе невялікага партатыўнага мадэма або мабільнага тэлефона, якія падтрымліваюць названыя вышэй тэхналогіі.
Мабінэт або WAP - гэта пратакол бесправаднога доступу да інфармацыйных і сэрвісных рэсурсаў сеткі Інтэрнэт непасрэдна з мабільных тэлефонаў. WAP-сайты адмыслова адаптаваныя да магчымасцяў мабільных тэлефонаў з двухколернай графікай, маленькім экранам і невялікай памяццю.
Мабільны інтэрнэт забяспечвае значную свабоду перасоўванняў з доступам да неабходна інфармацыі, паколькі ён дазваляе:
падключыць Інтэрнэт, не маючы гарадской тэлефоннай лініі;
атрымліваць доступ ва ўнутраную карпаратыўную сетку;
прымаць і адпраўляць электронную пошту;
прымаць званкі, не перарываючы працу з Інтэрнэт.
Больш падрабязна з наладамі мабільнага інтэрнэту Вы можаце азнаёміцца на сайтах беларускіх мабільных аператараў:
Пасведчанне аб рэгістрацыі №1808 ад 9.08.2007 выдадзена Мінскім гарвыканкамам УНП:190855081
Інфармацыя, размешчаная на інтэрнэт-партале Belhotel.by, не з'яўляецца прапановай публічнай аферты.
Усе цэны для грамадзян РБ на партале прыведзены ў беларускіх рублях.
Для нерэзідэнтаў РБ цэны адлюстраваны ў адпаведнай валюце па курсе.
На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь усе разлікі ажыццяўляюцца ў беларускіх рублях.