11 Студзеня 2025 - 30 Лiстапада -0001![]() |
Калядны баль у Мірскім замку (11 студзеня 2025 года)11 студзеня ў Мірскім замку чараўніцтва ажыве і для дарослых, якія атрымаюць унікальную магчымасць пабываць на калядным балі ў сценах шыкоўнага палаца. Таямнічыя маскі і сілуэты, вытанчаныя ўборы і жывая музыка – усё гэта не толькі створыць асаблівую атмасферу, але і дазволіць пабываць на незвычайнай імпрэзе! Баль у Мірскім замку верне ў мінулае, якое ажыве на вачах у прысутных. Гасцей чакаюць танцавальныя майстар-класы, прыемныя сюрпрызы і фуршэт. Звярніце асаблівую ўвагу на дрэс-код: для кавалераў – строгі гарнітур, для дам – сукенка (пераважна ў стылі XVIII стагоддзя) і абутак без абцаса! Месца: Партрэтная зала Мірскага замка, Карэліцкі раён, Мір, вуліца Чырвонаармейская, 2 |
|