Харціцкае гулянне «Народныя прысмакі» (11 жніўня 2024 г.)

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень7Люты6Сакавiк6Красавiк1Май3Чэрвень2Ліпень2Жнiўнь1Верасень1Кастрычнiк1

00:00 - 00:00 11-Жнiўня-2024

Харціцкае гулянне «Народныя прысмакі» (11 жніўня 2024 г.)

Харціцкае гулянне «Народныя прысмакі» (11 жніўня 2024 г.)

- Гэта табе не бульбу варыць!
- А што бульба? Ты думаеш, бульба – гэта так вось проста: адварыў і з'еў?...

Шмат хто памятае дыялог кухаркі Тоські з лесанарыхтоўшчыкамі з кінафільма «Дзяўчаты». І далей дзяўчына пачынае пералічваць стравы з бульбы: бульба смажаная, адварная, пюрэ, бульба фры, бульба пай... А давайце дададзім ў гэтую скарбонку стравы беларускай нацыянальнай кухні, якія Вы зможаце пакаштаваць на харціцкім гулянні «Народныя прысмакі», прыгатаваныя тут і цяпер!

Гулянне «Народныя прысмакі» запрашае ўсіх на апетытнае свята, якое тут адзначаюць смачна і весела: ладзяць кірмаш, танчаць, спяваюць і накрываюць багатыя сталы. Акрамя бульбяных фантазій Вас прыцягнуць пахі пірагоў і пончыкаў, мяса на вуглях, традыцыйных каўбасак, юхі і іншай смакаты. Галоўнай стравай свята стануць бліны як сімвал сонца і дабрабыту славян.

Усіх жадаючых змогуць наведаць майстар-класы па выпяканню бліноў, дзе падзеляцца сакрэтамі сваіх рэцэптаў знакамітыя харціцкія гаспадынькі, чыя слава ідзе з глыбіні стагоддзяў. Не набраць лішнія кілаграмы дапаможа ўдзел у вясёлых гульнях, конкурсах і спаборніцтвах. У адной з лакацый свята гасцей чакае кірмаш-продаж сельгаспадарчай прадукцыі фермераў і гаспадарак раёна «Ураджайная рапсодыя». Лабірынты свята прывядуць Вас падтрымаць ўдзельнікаў конкурсу на гульнёвай праграме «Вясёлыя бабулі – гарэзныя ўнучата». Што яшчэ? А прыязджайце і паглядзіце! Прыязджайце самі, прыязджайце з сябрамі, прыязджайце з сям'ёй і ўсёй сваёй раднёй!

Месца: Гарадзенская вобл., Мастоўскі раён, аг. Харціца
Час: 11 жніўня 2024

Падзеі горада

Масты

Гасцініцы горада

Падпіска на спецпрапановы

Мы ў Кантакце

Далучыцца

Мы ў Інстаграм

Далучыцца

Мы ў Facebook

Далучыцца

Мы на Аднакласніках

Далучыцца