II Міжнародны фестываль-конкурс «Арт-парад у Віцебску» (8-10 студзеня 2021 года)

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень4Люты9Сакавiк6Красавiк6Май7Чэрвень4Ліпень2Жнiўнь1

8 - 10 Студзеня 2021

II Міжнародны фестываль-конкурс «Арт-парад у Віцебску» (8-10 студзеня 2021 года)

II Міжнародны фестываль-конкурс «Арт-парад у Віцебску» (8-10 студзеня 2021 года)

8-10 студзеня 2021 года адбудзецца II Міжнародны фестываль-конкурс «Арт-парад у Віцебску», на якім выступяць маладыя артысты з Беларусі, Казахстана, Расіі, Латвіі, Кубы. Калі ж эпідэміялагічная сітуацыя складзецца так, што замежныя госці не змогуць прыехаць, то «Арт-парад» правядуць у мяшаным фармаце офлайн+анлайн.

Зімовы конкурсны праект пачне святкаванне 30-годдзя Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Як і раней, пераможца сёлетняга конкурсу атрымае магчымасць прыняць удзел у афіцыйнай праграме найбуйнейшага еўрапейскага форуму.
У гэтым годзе арганізатары «Арт-параду» павялічылі колькасць намінацый і ўзроставы цэнз удзельнікаў. Артысты, пачынаючы з 6 гадоў і старэй, змогуць прадэманстраваць свае таленты ў вакале, харэаграфіі, інструментальнай музыцы, выяўленчым мастацтве, дэкаратыўна-прыкладным мастацтве і мастацкіх рамёствах.

Як і ў мінулым годзе, на адкрыццё зімовага конкурсу запланавана казка для ўдзельнікаў. На гэты раз рыхтуецца пастаноўка ў жанры мюзікла па матывах аповесцяў шатландскага пісьменніка Джэймса Мэцью Бары «Пітэр Пэн».
Для ўдзельнікаў фестывалю будуць арганізаваны экскурсіі, пазнавальныя і адукацыйныя праграмы, майстар-класы мастакоў і музыкаў-педагогаў.

Час: 8-10 студзеня 2021 года
Месца: Віцебск

Падзеі горада

Віцебск

Гасцініцы горада

Падпіска на спецпрапановы

Мы ў Кантакце

Далучыцца

Мы ў Інстаграм

Далучыцца

Мы ў Facebook

Далучыцца

Мы на Аднакласніках

Далучыцца