Фестываль сярэднявечнай культуры «Рубон» (30 жніўня - 1 верасня 2019)

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень15Люты14Сакавiк14Красавiк10Май11Чэрвень14Ліпень12Жнiўнь13Верасень8Кастрычнiк7Лiстапад4Снежань2

30 Жнiўня - 1 Верасня 2019

Фестываль сярэднявечнай культуры «Рубон» (30 жніўня - 1 верасня 2019)

Фестываль сярэднявечнай культуры «Рубон» (30 жніўня - 1 верасня 2019)

30 жніўня - 1 верасьня 2019 ў самым старажытным горадзе Беларусі - Полацку ў чарговы раз пройдзе свята сярэднявечнай культуры «Рубон». Ва ўсіх гасцей фестывалю з'явіцца ўнікальная магчымасць перанесціся ў Сярэднявечча, стаць сведкам сярэднявечнай бітвы, мужнасці і адвагі рыцараў, спрытнасці і майстэрства лучнікаў.

Ніводзін горад Беларусі не можа пахваліцца такой багатай гісторыяй, як горад Полацк. Таму менавіта тут, у цэнтры зараджэння духоўнасці і культуры, арганізатары фестывалю вырашылі прадэманстраваць усім гасцям наша легендарнае мінулае, каб абудзіць у душах людзей гонар, павагу і любоў да сваёй Радзімы, спадчыны, продкаў.

У праграме фестывалю чакаюцца выступленні клубаў гістарычнай рэканструкцыі, тэатралізаваныя паказы, канцэрт сярэднявечнай музыкі, танцавальныя майстар-класы, конкурсы, катанне на конях. Сваё майстэрства прадставяць рамеснікі - кавалі, ганчары, збройнікі, ткачы, ювеліры, а іх вырабы можна будзе набыць на кірмашы. Гледачы змогуць паспрабаваць стравы сярэднявечнай кухні і навучыцца пячы хлеб у глінянай печы.

Месца: г. Полацк, Віцебская вобласць, Беларусь
Час: 30 жніўня - 1 верасня 2019

Падзеі горада

Полацк

Гасцініцы горада

Падпіска на спецпрапановы

Мы ў Кантакце

Далучыцца

Мы ў Інстаграм

Далучыцца

Мы ў Facebook

Далучыцца

Мы на Аднакласніках

Далучыцца