09:00 - 21:00 21-Ліпеня-2018 |
X юбілейны міжнародны фестываль славы беларускай зброі «Наш Грунвальд 2018» у Дудутках (21 - 22 ліпеня 2018 г.)З 21 па 22 ліпеня на тэрыторыі Музейнага комплексу «Дудуткі» пройдзе X міжнародны фестываль славы беларускай зброі «Наш Грунвальд 2018», прысвечаны гадавіне легендарнай Грунвальдскай бітвы ў 1410 годзе. Госці свята змогуць паўдзельнічаць у конкурсах і забавах, паласавацца збiтнем і медавухай, палюбавацца на красунь у сярэднявечных сукенках і рыцараў у цяжкіх латах. Наведаць Музейны комплекс даўнейшых народных рамёстваў і тэхналогій «Дудуткі» Вы можаце ў рамках экскурсіі «Дудуткі», адправіць заяўку на якую можна ўжо цяпер. Месца: Мінская вобласць, Пухавіцкі раён, вёска Пціч, Музейны комплекс даўнейшых народных рамёстваў і тэхналогій «Дудуткі»Час: з 21 па 22 ліпеня 2018 г. |
|