Заява Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь аб увядзенні часовага бязвізавага рэжыму для 38 еўрапейскіх дзяржаў
Матэрыял апублікаваны на афіцыйным сайце
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
https://mfa.gov.by
14 снежня 2025 г.
З мэтай далейшай дэманстрацыі адкрытасці і міралюбства Рэспублікі Беларусь, прыхільнасці прынцыпам добрасуседства, а таксама для спрашчэння міжчалавечых кантактаў і паляпшэння свабоды перамяшчэння Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь прынята рашэнне аб падаўжэнні парадку часовага бязвізавага ўезду, выезду і знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь для грамадзян 38 еўрапейскіх дзяржаў.
Бязвізавы парадак ўезду ў Рэспубліку Беларусь і выезду з Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца праз усе аўтамабільныя і чыгуначныя міжнародныя пункты пропуску праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь па дзеючых дакументах для выезду за мяжу на тэрмін не больш за 30 сутак з дня ўезду (для грамадзян Польшчы, Літвы, Латвіі і асоб, якія маюць статус неграмадзяніна Латвіі, — не больш за 90 сутак).
Дадзены парадак дзейнічае з 19 ліпеня 2024 года па 31 снежня 2026 года ўключна. Колькасць дзён знаходжання ў Беларусі ў бязвізавым рэжыме не павінна перавышаць 90 дзён у каляндарным годзе.
Спіс краін:
Карысныя спасылкі:
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян ад 7 жніўня 2019 года №300Бязвізавы ўезд для грамадзян еўрапейскіх краін падоўжаны да канца 2026 года.