Зарэгістравана ў Нацыянальным рэестры прававых актаў
Рэспублікі Беларусь 10 студзеня 2017 г. N 1/16855
УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
9 студзеня 2017 г. N 8
АБ УСТАНАЎЛЕННІ БЕЗВІЗАВАГА ПАРАДКУ ЎЕЗДУ І ВЫЕЗДУ ЗАМЕЖНЫХ ГРАМАДЗЯН
У рэд. Указаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24.07.2018 N 295, ад 14.09.2021 N 345
У адпаведнасці з часткай чацвёртай артыкула 27 Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 года «Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь»:
- Устанавіць бязвізавы парадак ўезду ў Рэспубліку Беларусь, выезду з Рэспублікі Беларусь у пункце пропуску праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь Нацыянальны аэрапорт Мінск, аэрапорт Брэст, аэрапорт Віцебск, аэрапорт Гомель, аэрапорт Гродна, аэрапорт Магілёў і часовага знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь на тэрмін не больш за трыццаць сутак з дня ўезду для грамадзян дзяржаў, якія маюць сапраўдныя дакументы для выезду за мяжу (дадатак).
- Палажэнні гэтага Указа не распаўсюджваюцца на ўладальнікаў дыпламатычных, службовых, спецыяльных і прыраўнаваных да іх пашпартоў.
- Прызнаць страціўшым сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 ліпеня 2015 г. N 338 «Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду асобных грамадзян» (Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 24.07.2015, 1/15951).
- Гэты Указ уступае ў сілу праз месяц пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь |
А. Лукашэнка |
Дадатак
да Указа Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
09.01.2017 N 8
(у рэдакцыі Указа Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
14.09.2021 N 345)
ПЕРАЛІК
ДЗЯРЖАЎ, У АДНОСІНАХ ГРАМАДЗЯН ЯКІХ УСТАНАЎЛІВАЕЦЦА БЕЗВІЗАВЫ ПАРАДАК ЎЕЗДУ І ВЫЕЗДУ
у рэд. Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14.09.2021 N 345
- Аўстралійскі саюз.
- Аўстрыйская Рэспубліка.
- Княства Андора.
- Антыгуа і Барбуда.
- Барбадос.
- Каралеўства Бахрэйн.
- Каралеўства Бельгія.
- Рэспубліка Балгарыя.
- Боснія і Герцагавіна.
- Рэспубліка Вануату.
- Горад-дзяржава Ватыкан.
- Аб’яднанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі.
- Венгрыя.
- Сацыялістычная Рэспубліка В’етнам*.
- Рэспубліка Гаіці*.
- Ісламская Рэспубліка Гамбія*.
- Федэратыўная Рэспубліка Германія.
- Грэчаская Рэспубліка.
- Каралеўства Данія.
- Садружнасць Дамінікі.
- Арабская Рэспубліка Егіпет*.
- Рэспубліка Індыя*.
- Рэспубліка Інданезія.
- Іарданскае Хашыміцкае Каралеўства*.
- Ісламская Рэспубліка Іран*.
- Ірландыя.
- Рэспубліка Ісландыя.
- Каралеўства Іспанія.
- Італьянская Рэспубліка.
- Канада.
- Рэспубліка Кіпр.
- Рэспубліка Карэя.
- Дзяржава Кувейт.
- Латвійская Рэспубліка**.
- Ліванская Рэспубліка*.
- Літоўская Рэспубліка.
- Княства Ліхтэнштэйн.
- Вялікае Герцагства Люксембург.
- Рэспубліка Паўночная Македонія.
- Малайзія.
- Рэспубліка Мальта.
- Мексіканскія Злучаныя Штаты.
- Федэратыўныя Штаты Мікранезіі.
- Княства Манака.
- Рэспубліка Намібія*.
- Каралеўства Нідэрланды.
- Рэспубліка Нікарагуа.
- Новая Зеландыя.
- Каралеўства Нарвегія.
- Султанат Аман.
- Ісламская Рэспубліка Пакістан*.
- Рэспубліка Панама.
- Рэспубліка Перу.
- Рэспубліка Польшча.
- Партугальская Рэспубліка.
- Румынія.
- Незалежная Дзяржава Самоа*.
- Рэспубліка Сан-Марына.
- Каралеўства Саудаўская Аравія.
- Рэспубліка Сейшэльскія астравы.
- Сент-Вінсэнт і Грэнадыны.
- Рэспубліка Сінгапур.
- Славацкая Рэспубліка.
- Рэспубліка Славенія.
- Усходняя Рэспубліка Уругвай.
- Фінская Рэспубліка.
- Французская Рэспубліка.
- Рэспубліка Харватыя.
- Чэшская Рэспубліка.
- Рэспубліка Чылі.
- Швейцарская Канфедэрацыя.
- Каралеўства Швецыя.
- Рэспубліка Эль-Сальвадор.
- Эстонская Рэспубліка***.
- Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка*.
- Японія.
* Пры наяўнасці ў сапраўдным дакуменце для выезду за мяжу сапраўднай шматразовай візы дзяржаў - членаў Еўрапейскага саюза або дзяржаў - удзельнікаў Шэнгенскай зоны з адзнакай аб уездзе на тэрыторыю дзяржавы - члена Еўрапейскага саюза або дзяржавы - удзельніка Шэнгенскай зоны, а таксама авіябілетаў з пацвярджэннем у іх даты вылету з Нацыянальнага аэрапорта Мінск, аэрапортаў Брэст, Віцебск, Гомель, Гродна, Магілёў.
** У тым ліку асобы, якія маюць статус неграмадзяніна Латвійскай Рэспублікі.
*** У тым ліку асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Эстонскай Рэспубліцы.
Карысныя спасылкі: