«Чалавек жыве абсурдна» - пісаў польскі драматург Славамір Мрожэк. Яго кніга «Эмігранты» у сярэдзіне 20-га стагоддзя стала ўвасабленнем часу і аказалася актуальная ў пачатку 21-га.
У спектаклі «Эмігранты» героі п'есы становяцца ўдзельнікамі вострасюжэтнага тэатральнага тэлешоу. Яны тэмпераментныя, непрымірымыя і бясконца спрачаюцца аб тым, хто ж мае рацыю! Два героі з розных пакаленняў і розных светаў, але ёсць тое, што іх аб'ядноўвае. Яны - эмігранты.
Смех і слёзы, таварыства і здрада, туга па Радзіме і мары аб лепшым жыцці, іронія і шчырасць - усё ў гэтай спрэчцы, фінал якой не мае пераможцу. Тэлевізійнае шоу - метафара вечнага выбару чалавека: жыць проста ці складана? Аднак адказу на гэтае пытанне няма.
Час: 2 красавіка 2024 года ў 19:00 Месца:г. Мінск, вул. Кастрычніцкая, 5, Канцэртная зала «Мінск»
09:00 29-Сакавiка Акцыя ранняга браніравання на лета ў санаторыі Іслач
Санаторый «Іслач» аб'яўляе акцыю ранняга браніравання на пуцёўкі з перыядам заезду з 13 верасня па 22 снежня 2024 года! Да 3 чэрвеня Вы можаце набыць пуцёўкі на азначаны перыяд са зніжкай 5%. Плануйце свой адпачынак выгадна - набывайце пуцёўкі са зніжкай.
10:00 27-Сакавiка Святочнае мерапрыемства «Гуканне птушак» і сустрэча вясны ў Белавежскай пушчы
Белавежская пушча запрашае ўсіх ахвотнікаў наведаць святочную імпрэзу «Гуканне птушак» і сустрэча вясны6 красавіка 2024 года. Правядзіце свой выходны разам з сям'ёй у Белавежскай пушчы на імпрэзе, прысвечанай першым вестунам вясны - птушкам!
Пасведчанне аб рэгістрацыі №1808 ад 9.08.2007 выдадзена Мінскім гарвыканкамам УНП:190855081
Інфармацыя, размешчаная на інтэрнэт-партале Belhotel.by, не з'яўляецца прапановай публічнай аферты.
Усе цэны для грамадзян РБ на партале прыведзены ў беларускіх рублях.
Для нерэзідэнтаў РБ цэны адлюстраваны ў адпаведнай валюце па курсе.
На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь усе разлікі ажыццяўляюцца ў беларускіх рублях.