Абрад «Калядныя цары» (13-14 студзеня 2017 г.)

Навіны і акцыі пра адпачынак у Беларусі: Студзень4Люты9Сакавiк6Красавiк6Май9Чэрвень5Ліпень5Жнiўнь3Верасень4Кастрычнiк1Лiстапад1Снежань1

13 - 14 Студзеня 2017

Абрад «Калядныя цары» (13-14 студзеня 2017 г.)

Абрад «Калядныя цары» (13-14 студзеня 2017 г.)

У Шчодры вечар з 13 на 14 студзеня жыхары вёскі Семежава Капыльскага раёна традыцыйна запрашаюць на правядзенне старадаўняга абраду «Калядныя цары».

Абрад узнік у XVIII ст., калі недалёка ад вёскі стаялі часткі расійскай арміі. Салдаты хадзілі па хатах і ладзілі прадстаўленні, каб мясцовыя жыхары іх чым-небудзь пачаставалі. Семежаўцы традыцыю перанялі, дадалі ў яе беларускі каларыт і перадавалі з пакалення ў пакаленне. У 2009 г. абрад быў уключаны ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

Праграма мерапрыемстваў уключае калядны кірмаш: калядныя гулянні, выступы народных ансамбляў, варажбы, спартыўныя атракцыёны, выстава-продаж сувенірных вырабаў, дэгустацыя страў традыцыйнай кухні. Таксама госці змогуць наведаць Цэнтр ткацтва, дзе створана унікальная экспазіцыя, якая складаецца з узораў так званага закладнога ткацтва.
Вечарам адбудзецца галоўнае мерапрыемства свята - удзел у абрадзе «Калядныя цары» ў суправаджэнні знаўцаў мясцовых традыцый: сем цароў, Мамай і нячыстая сіла - Дзед і Баба - ідуць па вуліцах вёскі ад хаты да хаты з песнямі і віншаваннямі. Пасля прадстаўлення адбываецца традыцыйнае віншаванне гаспадароў дома і адорванне удзельнікаў абраду.
А ў завяршэнне - калядная вячэра ў гасцінных жыхароў з застольнымі песнямі.

Месца: Мінская вобласць, Капыльскі раён, в. Семежава.
Час: 13 - 14 студзеня 2017 г.

Падзеі горада

Капыль

Гасцініцы горада

Падпіска на спецпрапановы

Мы ў Кантакце

Далучыцца

Мы ў Інстаграм

Далучыцца

Мы ў Facebook

Далучыцца

Мы на Аднакласніках

Далучыцца